Белорусское
культурно-просветительское
общество
Белорусское
культурно-просветительское
общество
Slider

У мінулую субботу, 2 кастрычніка 2022 года, таварыства “Уздым” разам з ансамблямі “Лянок” і “Спадчына”  Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры і паэтам С. Валодзька адправіліся па запрашэнні таварыства “Спатканне” на пяты фестываль “Бульба” у горад Екабпілс.

Свята праходзіла ў вельмі цудоўным палацы ў Крустпілсе. У свяце прымалі ўдзел мясцовыя калектывы і калектывы з Даўгаўпілса і Ліван. Тут атрымалася сапраўдная сустрэча беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў і латышоў, якія спявалі песні, танцавалі і чыталі вершы.  Бульбу ўшаноўвалі ў танцах, песнях, вершах, загадках, а затым і ў пачастунках з бульбяных страў, якія прыгатавалі  ўмелыя рукі гаспадынь з таварыства “Спатканне”. Мерапрыемства ўдалося, бо бульба сапраўды вартая свята! Вялікая падзяка Інне Янсанэ, якая правяла такі цудоўны фестываль і запрасіла нас сумесна яго адсвяткаваць.

Лілія Воранава