Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У пятніцу, 6 верасня 2019 года, у 16:00, у канцэртнай зале Даўгаўпілскага Арт-цэнтра імя Марка Роткі (вул.Міхаіла, 3) адбудзецца I Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні, у якім прымуць удзел аўтары і выканаўцы з Латвіі, Беларусі і Літвы.

Рух філасофскай аўтарскай песні актыўна развіваецца, і беларускае таварыства “Уздым” арганізуе ў Даўгаўпілсе форум для аб'яднання бардаў Латвіі і Беларусі, папулярызацыі сучаснай інтэлектуальнай песні.

У канцэрце прымуць удзел барды з Даўгаўпілса - Сяргей Салаўёў, Анатоль Галер, Марыя Гербрэдэрэ, Анатоль Байко, дуэт Алены Віткевіч і Валерыя Ермачэнкі; з Рыгі - Сяргей Пічугін, з гЛіваны - дуэт Яўгена Пашкевіча і Лідзіі Знотыні, з г.Вісагінас (Літва) - Сяргей Шабадалаў. Ганаровымі гасцямі фестывалю стануць вядомыя беларускія барды Максім Іўкін і Зміцер Бартосік (Мінск).

Сардэчна запрашаем на сустрэчу з таленавітымі аўтарамі і выканаўцамі!

Праект “I Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні” беларускага таварыства “Уздым” рэалізуецца пры садзейнічанні Фонду падтрымкі грамадскіх арганізацый Даўгаўпілскай гарадской думы.

Інфармацыя падрыхтавана:

Беларускае таварыства “Уздым”,

Жанна Раманоўская,

тэл. 20374840

Afisha bardi belarus 6.09