Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

"Мір  традыцый і міжкультурная камунікацыя"

  1. 1. Літаратурныя, музычныя, творчыя сустрэчы, майстар-класы штомесяц (студзень - снежань 2025 г.)
  1. 2. Дні славянскай культуры. Свята «Апошні званок» у Беларускай нядзельнай школе «Вясёлка» - ужо 30» (май 2025 г.)

3. VII Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні "Восеньскія зоры" (верасень 2025) 4. II Латгальскі фестываль традыцыйнай культуры "Культур чароўны карагод". Заключнае мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Латвіі. Закрыццё цыкла творчых сустрэч, майстар-класаў і выставак "На лукавіне Даўгавы".Выданне брашуры “Культур чароўны карагод” (з серыі “На лукавіне Даўгавы”). Выданне  прысвечана дзейнасці Беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым", змяшчае інфармацыю аб членах таварыства "Уздым", якія прымалі ўдзел у развіцці арганізацыі і папулярызацыі горада. 5. Удзел калектываў («Натхненне», тэатральнай групы «Чароўны куфэрак»,  кутка рамёстваў «Зробім разам», гістарычнага клуба «Артэфакты») у мерапрыемствах Аўгшдаўгаўскага краю (Малінава, Саліене, Медуме, Чырвонка, Вішкю, Науене), супрацоўніцтва з гарадскім таварыствам інвалідаў, Даўгаўпілскім цэнтрам сацыяльнай дапамогі. Арганізацыя выставак падчас мерапрыемстваў па матэрыялах і артэфактах, сабраных краязнаўцам таварыства – кіраўніком гістарычнага клуба Мікалаем Паўлавічам.