Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Беларускае культурна-асветніцкае таварыства "Уздым" багата творчымі і таленавітымі людзьмі. Сярод яго членаў: паэты, мастакі, музыканты, вакалісты, гісторыкі, аўтары кніг і артыкулаў аб дзейнасці таварыства, педагогі, фатографы, майстры народнай творчасці.

У кожнага чалавека ёсць свая роля ў жыцці, і мы павінны зрабіць свет лепшым і дабрэйшым. Чалавецтву важны кожны з нас. І наша арганізацыя ганарыцца сваімі людзьмі і расказвае пра іх.

Штомесяц са снежня 2023 года беларускае культурна-асветніцкае таварыства "Уздым" арганізуе мерапрыемствы ў рамках праекта "На лукавіне Даўгавы", прысвечаныя людзям, якія ўнеслі свой уклад у развіццё нашай арганізацыі. Падрыхтаваны буклет "На лукавіне Даўгавы", які прысвечаны дзейнасці беларускай арганізацыі. У буклеце сабрана інфармацыя аб членах таварыства «Уздым», якія бралі ўдзел у развіцці арганізацыі і папулярызацыі горада.

Мэта праекта:

  • пазнаёміць жыхароў горада з таленавітымі людзьмі арганізацыі, аказаць падтрымку ў раскрыцці і рэалізацыі іх талентаў;
  • пашырыць кругагляд жыхароў горада, арганізаваць вольны час, уцягнуць у актыўнае культурнае жыццё;
  • арганізаваць літаратурныя і музычныя сустрэчы, выставы, майстар - класы;
  • сабраць інфармацыю пра гэтых людзей у буклеце “На лукавіне Даўгавы”;

У 2024 годзе на конкурс праектаў недзяржаўных арганізацый у Даўгаўпілскую гарадскую думу быў падрыхтаваны праект "Na lukavine Daugavy". Аўтар праекта - Людміла Сінякова. Кіраўнік праекта - Лілія Воранава.

У рамках мерапрыемстваў праекту мы паказваем культурныя сувязі паміж Латвіяй і Беларуссю, знаёмім з народнымі традыцыямі беларусаў.    Інфармацыя аб мерапрыемствах даступная ў мясцовых СМІ, у газеце "Прамень" (Рыга), на сайце www.uzdim.lv, у газеце таварыства "Uzdim", у сацыяльных сетках: Facebook, Instagram, WhatsApp.