Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У 2023 годзе Даўгаўпілская гарадская дума падтрымала праект Беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым" - "Laiks būt kopā Baltkrievijas kulturas un izglītības biedrībai "Uzdim" - 30 gadi".

2023 год - юбілейны для беларускай дыяспары: Латвіі споўнілася 105 гадоў, а "Уздыму" - 30 гадоў. Латвія і Беларусь заўсёды былі суседзямі. Культура будуе трывалыя масты дружбы паміж людзьмі розных нацыянальнасцей, якія жывуць побач адзін з адным і будуюць агульную хату. Дзейнасць латгальскіх беларусаў багатая на свае традыцыі і накіравана на развіццё латвійскага грамадства.

У рамках праекта:

  1. Выдадзена газета “Уздым” №26, прысвечаная 30-годдзю дзейнасці таварыства.
  2. Прайшоў вялікі святочны канцэрт "Laiks būt kopā". (2023.15.07.) у Доме Адзінства да дня нараджэння Латвіі і беларускай арганізацыі.
  3. Адгучаў V Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні "Восеньскія зоры" (2023.09.09)
  4. Выдадзены буклет, прысвечаны 30-гадоваму юбілею таварыства «Уздым»5. Арганізаваны перасоўныя фотавыставы "Baltkrievijas organizāciju darbība Latgalē" і "Drukāšanas publikācijas " Uzdima".

Пад кіраўніцтвам гісторыка-краязнаўцы Мікалая Паўлавіча таварыства вядзе актыўную працу па захаванні культурнай спадчыны беларусаў у Латгаліі. Збіраюцца дакументы, літаратура, факты, якія сведчаць аб дзейнасці беларусаў у горадзе і раёне.