Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

11 чэрвеня 2020 года на планавым пасяджэнні Даўгаўпілскай гарадской думы дэпутаты прынялі рашэнне па суфінансаванню праектаў недзяржаўных арганізацый. У ліку атрымаўшых грошы – 2 праекты беларускага таварыства “Уздым”.

Таварыству “Уздым” выдзелены 563 еўра на правядзенне II-га Міжнароднага фестывалю беларускай аўтарскай песні ў верасні (аўтар праекта Ж.Раманоўская).

Таварыству “Уздым” таксама выдзелены 300 еўра на Беларускую нядзельную школу “Вясёлка”, якая ў кастрычніку адзначыць сваё 25-годдзе (аўтары праекта - А.Радзівонава і Л.Сінякова).

Пры фінансавай падтрымцы думы ў памеры 500 еўра будзе выдадзена кніга вершаў нашай Ліліі Воранавай па лініі таварыства Latgales Media Centrs (аўтар праекта Ж.Раманоўская).

У сваю чаргу, па лініі таварыства Latvijas-Baltkrievijas sadraudzības biedrība пад кіраўніцтвам С.Валодзькі фінансаванне атрымаюць яго 3 праекты: выданне зборніка “Песенны горад” (424.50 еўра), запіс песень на музыку Г.Галіцкага (337.50 еўра), выданне кнігі вершаў “Цудоўны коцік” (407.25 еўра) = 1169.25 еўра.

Віншуем аўтараў праектаў і ўсіх нас! Жадаем паспяховай рэалізацыі праектаў!

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская, старшыня “Уздыма”

Фота: Daugavpils.lv