8 і 9 мая ў Даўгаўпілсе ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны і адзначылі Дзень Вялікай Перамогі над нацызмам. 75 гадоў таму скончылася страшная вайна, якая ўнесла мільёны чалавечых жыццяў у многіх краінах свету.
Беларускае таварыства “Уздым” шануе традыцыю, штогод аддаючы даніну памяці воінам і партызанам, вязням канцлагераў, працаўнікам тылу, дзецям вайны - усім, хто ваяваў супраць нацызму, пацярпеў, набліжаў перамогу, загінуў або выжыў.
Ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з каронавірусам арганізаваных мерапрыемстваў не было. Традыцыю кожны падтрымаў у прыватным парадку.
8 мая ўсклалі кветкі да Мемарыяла савецкім воінам-вызваліцелям у парку Дубровіна.
А 9 мая да Вечнага агню ўвесь дзень ішлі людзі. Да Мемарыяла ляглі кветкі і вянкі ад Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь і Беларускага таварыства “Уздым”.
А ў дзесяць гадзін вечара ў вокнах дамоў даўгаўпілчан запаліліся свечкі ...
Вечная памяць героям!
Жанна Раманоўская
Фота сайтаў LSM.lv, Grani.lv
https://uzdim.lv/be/home/news/99-den-pobedy-nad-natsizmom-pochtili-molchaniem#sigProId83f8aabc0c
