ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАВЯДЗЕННI міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка
РОДНы КРАЙ маіх дзядоў

Мэты конкурсу:
Раскрыццё творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення і павышэнне зацікаўленасці да сваіх беларускіх каранёў.

Задачы:
- Заахвочванне праяўлення творчых здольнасцяў падрастаючага пакалення;
- Выяўленне талентаў, здольных развіваць і працягваць лепшыя мастацкія традыцыі пакаленняў;
- Прыцягненне да ўдзелу шырокага кола юных канкурсантаў, у тым ліку з іншых краін;
- Выхаванне талерантнасці ў дачыненні да творчасці і культуры іншага народа.

Умовы:
У конкурсе прымаюць удзел дзеці ад 5 да 16 гадоў уключна. Узроставыя групы:
5 - 8 гадоў;
9 - 12 гадоў;
13 - 16 гадоў.

Тэрміны:
1. Аб'ява конкурсу малюнкаў “Родны край маіх дзядоў” - 15 сакавіка 2020 года;
2. Час падачы малюнкаў на конкурс - да 10 мая 2020 года ў Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А);
3. Адкрыццё выставы малюнкаў, ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу - 24 мая 2020 года.

Патрабаванні да конкурсных прац:
Прымаюцца арыгіналы малюнкаў, якія адпавядаюць тэме, выкананыя на паперы ў любой тэхніцы жывапісу. Фармат працы - А3 ці А4.

З адваротнага боку работы неабходна ўказаць друкаванымі літарамі:
- імя, прозвішча, узрост аўтара,
- прозвішча і імя педагога - кіраўніка, кантактны тэлефон і адрас электроннай скрынкі,
- назва школы або таварыства,
- краіна.

Падвядзенне вынікаў:
Рашэннем журы ў кожнай узроставай групе вызначаюцца лепшыя працы ў розных намінацыях. Пераможцы конкурсу атрымліваюць дыпломы і сувеніры за I месца, II месца, III месца. Лісты падзякі атрымліваюць усе ўдзельнікі конкурсу і іх кіраўнікі.

Асаблівыя ўмовы:
Аўтар, які падае заяўку на ўдзел у конкурсе малюнкаў, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў ілюстрацыйных і выставачных мэтах, публікацыях, мас-медыя і г.д.. Малюнкі, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Захаванне аўтарскіх правоў гарантавана. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для ўзнагароды канкурсантаў.

Арганізатар:
Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” (www.uzdim.lv).

Кантакты: Каардынатар конкурсу - Алёна Радзівонава (тэл. +371 25601446, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).