Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

11 лютага 2020 года Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» да Дня Святога Валянціна перадало скрыначку прысмакаў у Даўгаўпілскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў, працягваючы сваю традыцыю дабрачынных акцый.

Кожны год «Уздым» арганізоўвае дабрачынную акцыю, прымеркаваную да Калядаў, Новага года альбо Дня ўсіх закаханых. З падарункамі і канцэртнай праграмай актывісты беларускага таварыства прыязджаюць у дзіцячы дом, пансіянат або дзённы цэнтр. У гэты раз ад выступлення давялося адмовіцца, паколькі ва ўстанове праводзяцца работы па рэнавацыі будынку.

Член Праўлення таварыства «Уздым» Марыта Кавалеўская адвезла сабраныя пачастункі ў

 Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў – у надзеі, што гэты сціплы знак увагі ў святочныя дні парадуе адзінокіх людзей. 

«Уздым»