6 снежня 2019 года ў Цэнтры беларускай культуры прайшоў I творчы вечар маладых паэтаў, арганізаваны Беларускім культурна-асветным таварыствам “Уздым”. У ім прынялі ўдзел аўтары з Даўгаўпілса і Рыгі.
У першым творчым вечары прынялі ўдзел пачынаючыя аўтары: Аляксандра Архіпава, Настасся Глухава, Яўген Чус, Надзея Чарнова, Ларэта Грыдзюшка і Яўген Кузняцоў. Кожны аўтар упершыню прэзентаваў свае тэксты на публіку.
Вечар праляцеў непрыкметна і завяршыўся ўзнагароджаннем – кветкі, дыпломы і нацыянальныя беларускія сувеніры атрымаў на памяць кожны ўдзельнік
Паэты з таварыства “Уздым” падтрымалі маладых таварышаў, падзяліліся сваімі ўражаннямі і пажаданнямі.
Як адзначыла арганізатар мерапрыемства, член Праўлення беларускага культурна-асветнага таварыства “Уздым” Марыта Кавалеўская, маладым аўтарам была прадастаўлена творчая пляцоўка для дэбютнага выступлення, іх з цікавасцю слухала публіка, сваё меркаванне выказалі прызнаныя паэты. Гэта неверагодна натхніла таленавітую моладзь, каб не пакідаць паэзію, не саромецца выступаць і творча расці. Дзейнічайце, моладзь!
Інфармацыя падрыхтавана:
Беларускае таварыства “Уздым”
https://uzdim.lv/be/home/news/83-u-belaruskim-tsentry-debyutavali-maladyya-paety#sigProIdbea6ec0afa
