Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Напярэдадні Каляд зал Ліванскага культурнага цэнтра, напоўнены пахам хвоі і запаленых свечак, сустракаў беларускага паэта Станіслава Володзьку.

Станіславам Валодзькам напісана нямала вершаў, значная частка якіх пакладзена на музыку. Песні на вершы Валодзькі гучаць у выкананні многіх беларускіх калектываў Латвіі, Літвы, Эстоніі і, вядома, Беларусі. Творчая дзейнасць Станіслава Валодзькі адметная яшчэ і тым, што ён перакладае латышскія народныя і аўтарскія песні на беларускую мову, што важна для развіцця сяброўскіх адносін у нашым грамадстве, а таксама – паміж Латвіяй і Беларусіяй.

У час сустрэчы прысутныя пачулі біяграфічныя звесткі, пазнаёміліся з творчымі напрамкамі дзейнасці паэта і пачулі яго вершы ў аўтарскім выкананні. Яго вершы таксама прачыталі ўдзельнікі ансамбля «Узоры» ліванскага Славянскага таварыства, выбраныя па свайму душэўнаму стану.

Складаць вершы – гэта талент, здольнасць душэўныя перажыванні выказаць у вершах. Паэтам пашчасціла ў тым, што, дзякуючы сваёй творчасці, яны знаходзяць новых сяброў, а гэта – дастойнае месца ў жыцці грамадства.

На сустрэчы чытанне вершаў чаргавалася з выкананнем песен на словы Станіслава Валодзькі гітарыстам і спяваком Яўгенам Пашкевічам – «У твой дзень нараджэння» і «Прызнанне» і ансамблем «Узоры» (мастацкі кіраўнік Яніна Юзэфовіч) – «Касцёр для дваіх» і, перакладзеная С. Валодзькам на беларускую мову Калядная песня «Ціхая ноч».

Сустрэча праходзіла ў цёплых, па-сямейнаму сардэчных абставінах, з абменам меркаваннямі і пажаданнямі.

Мы рады таму, што ў нас ёсць такі паэт як Станіслаў Валодзька, якім можа ганарыцца Беларусь.

Жадаю Станіславу Валодзьку моцнага здороўя, далейшага імкнення і энергіі тварыць дабро і ўвасабляць гэта ў сваіх творах!

З павагай, старшыня Славянскага таварыства «Узоры» Лідзія Знотыня