4 кастрычніка 2019 года ў Даўгаўпілсе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвіі Васіль Марковіч уручыў юбілейны медаль “100 год дыпламатычнай службе Беларусі” старшыні Беларускага культурна-асветнага таварыства “Уздым” Жанне Раманоўскай.
Урачыстасць узнагароджання адбылася на адкрыцці IX Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”.
“Гэта ўзнагарода ўсёй прафесійнай камандзе Цэнтра беларускай культуры і вялікай грамадскай арганізацыі “Уздым” як высокая адзнака Беларуссю той актыўнай, рознабаковай працы, якую мы робім у якасці народнай дыпламатыі ў захаванні і папулярызацыі беларускай культуры ў Латвіі”, – з удзячнасцю сказала Ж.Раманоўская.
Пасведчанне аб узнагароджанні падпісаў міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей. Юбілейны медаль “100 год дыпламатычнай службе Беларусі” устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ў 2018 годзе.
Інфармацыя падрыхтавана:
“Уздым”
