Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

13 студзеня 2018 года у памяшканні Цэнтра беларускай культуры адбылося святочнае каляднае мерапрыемства для вучняў нядзельнай беларускай школы “Вясёлка”.

У падрыхтоўцы свята абралі ўдзел дзеці, бацькі і настаўнікі школы.

Свята складалася с трох частак. Першае дзеянне праходзіла ў фальклёрным стыле, была пастаўленна сцэнка настаўнікамі школы і сябрамі таварыства “Уздым”. У пастаноўцы гаворку пра калядныя гаданні ў былыя часы вяла бабуля (Галіна Сантоцкая) разам са сваёй унучкай (Аленай Радзівонавай, ім дапамагалі дзяўчаткі.

У другой частцы свята вучні нядзельнай школы “Вясёлка” разам з настаўнікамі для гледачоў прадэманстравалі навагоднюю казку, а таксама вадзілі карагоды і спявалі калядныя ды навагоднія песні.

Трэцяя частка мерапрыемства для вучняў была сюрпрызам. У беларускую школу завіталі Дзед Мароз разам са Снягуркай. Яны правялі шмат конкурсаў для дзетак, а таксама слухалі падрыхтаваныя вершы і песні.

Напрыканцы настаўнікаў, дзяцей і іх бацькоў павіншавалі са святам консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Антаніна Струнеўская, кіраўніца ЦБК і «Уздыма» Жана Раманоўская.

Салодкія падарункі "Вясёлцы" падрыхтавала Праўленне таварыства «Уздым», а ўручылі кожнаму дзіцяці Дзед Мароз (Мікола Паўловіч) і Снягурачка (Таццяна Блізнакова).

Новы год школка сустрэла ў новым статусе - зараз гэта ліцэнзаваны гурток па інтарэсах Беларускага таварыства «Уздым». Ліцэнзія пры садзейнічанні ЦБК выдадзена Даўгаўпілскай гарадской думай да 2020 года. Віншуем усіх!

Вялікі дзякуй за працу па ліцэнзаванню праграмы педагогам Людміле Сіняковай, Вользе Паўловіч, Алене Радзівонавай і Галіне Сантоцкай!

Матэрыял падрыхтавала: 
Аўтар артыкула: Алена Радзівонава 
настаўніца беларускай нядзельнай школы 
Аўтар фота: Жана Раманоўская