Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Ад нашай хаты - да вашай хаты няхай імчыць кавалак свята!

Напрыканцы свята Старага новага года вакальны гурт " Натхненне" правёў канцэрт для кліентаў Даўгаўпілскага пансіяната. У іх выкананні гучалі песні на беларускай і латышскай мовах.

Госці прыехалі не з пустымі рукамі. Прывезлі падарункі, якія  старанна прыгатавалі ўдзельніцы кутка раместваў таварыства " Зробім разам" - Дзіяна Індрэлэ з дачкой Данутай Абрамовіч.

У святочны Шчодры вечар   віншавалі са святам і дарылі  кавалачак цеплыні  сваіх сэрцаў з верай у тое, што нам усім яшчэ пашанцуе.