Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

19 снежня дзень  выдаўся туманны і халаднаваты. А  прыхільнікі клуба "Артэфакты" (кіраўнік – гісторык Мікола Паўловіч) наведалі Даўгаўпілскую сінагогу.

Мэта экскурсіі -  пазнаеміцца з гістарычнымі старонкамі, жыццем яўрэяў. Гэты народ зрабіў вялікі ўклад ў развіцце эканомікі і культуры горада і раена. Гісторыя сінагогі ў Даўгаўпілсе звязана з багатай яўрэйскай абшчынай горада, асноўны будынак якой - сінагога "Кадыш" (пабудавана ў 1850 годзе) - перажыла войны, была разбурана і адноўлена дзякуючы фінансавай падтрымцы, у тым ліку сям'і мастака Марка Ротка.

 Цяпер - гэта цэнтр культурнага жыцця. Тут працуе   музей, захоўваецца памяць аб шматвяковай гісторыі яўрэяў Латгаліі.

Цікавую і пазнавальную экскурсію правёў  вядомы гісторык, краявед, дырэктар музея Іосіф Рочка. Ён пазнаёміў нас з адной з найстаражытных рэлігій - юдаізмам.

Экскурсія завяршылася дэгустацыяй мацы.