22 лістапада ў гасцёўні таварыства " Уздым" прайшла творчая вечарына вядомага беларускага паэта, сябра таварыства Станіслава Валодзькі. Яна стала працягам шэрага творчых сустрэч у рамках праекта “На лукавіне Даўгавы”.
На вечарыну сабраліся прыхільнікі творчасці паэта з розных куткоў Латвіі і нават замежжа. Сустрэча атрымалася цеплай, сардэчнай і вельмі цікавай. Замест запланаваных паўтары гадзіны вечарына зацягнулася на тры. Гучалі песні на словы Станіслава Валодзькі і яго пераклады песен з рускай, польскай і ўкраінскай моў на беларускую.
Песні выконвалі – гурт “Натхненне”, дуэты: Алены Віткевіч і Валерыя Ермачэнка, Рэгіны і Сяргея Родзікавых, Лідзіі Знотыні і Яўгена Пашкевіча, выканаўцы: Аляксандр Лапа, Віктар Савошчанка, Мікалай Рабцоў, Алена Кокіна, Майя Калныня, Алена Буйко, Жанна Слядзеўская, Артур Трэпша, Сяргей Шабадалаў, выхаванцы беларускай нядзельнай школы “Вясёлка”.
Акрамя самога аўтара яго вершы прачыталі Людміла Сінякова - "Купальская ночка" і Алена Валадзько - "Спрэчка кветак" і "Гаварлівы Рома".
Вяла вечар Валянціна Ліпінская.
Завяршыўся канцэрт сумесным выкананнем песні "Беларускі дом" (муз. Аляксандра Рудзя).
https://uzdim.lv/be/home/news/319-tvorchaya-vecharyna-stanislava-valodzki#sigProId2af4ae45b8
