Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

23 лістапада мы адправіліся ў вандроўку на старажытную мельніцу, што знаходзіцца непадалеку ад Зарасая, у Літве. Арганізаваў вандроўку наш гістарычны клуб "Артэфакты", якім кіруе Мікалай Паўловіч разам з Таццянай Рудэнка.

Вадзяны млын Шлінінкос з'яўляецца ўнікальным збудаваннем тэхнічнай спадчыны трох векавой даўнасці з захаваным сапраўдным абсталяваннем. На млыне ёсць чым заняцца: можна ўбачыць, як мелюць збожжа, купіць збожжа, мукі і на месцы выпечанага хлеба.

Варта адзначыць, што зерне пастаўляецца ў млын толькі з экалагічных гаспадарак. На млыне можна ўбачыць мноства неабходных прылад: вальцы, крупяны млын, каменныя жорны, пад'ёмнае кола для ўзняцця мяшкоў. Хлеб і бліны, выпечаныя на млыне, лічацца народнай спадчынай