Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   Вось ужо і восень радуе нас сваімі фарбамі. Мы перагарнулі новую старонку каляндара. Пятага  кастрычніка! Дзень настаўніка! І зноў мы сустракаемся ў беларускай нядзельнай школе на свяце першага званка.

   Наш класны пакой напаўняецца дзіцячымі галасамі. Мы сустракаемся, як добрыя сябры. У нас у гасцях дзядулі і бабулі, бацькі. Наша школа “Вясёлка” – гэта тое месца, дзе мы ўсе разам знаёмімся з беларускай культурай, мовай і традыцыямі. Дзякуючы працы настаўнікаў, іх цярпенню і любові дзеці даведываюцца пра свае беларускія карані. Тут заўсёды цёплая атмасфера, цудоўны настрой і магчымасць раскрыць свае таленты.

   Вядучымі свята былі вучні - Вікторыя Паўловіч, Кірыл і Даніла Арзяевы. Кожны з нас ведае адно простае слова "дырэктар". Але ў нас няма дырэктара, а ёсць куратар, які ўзначальвае і кіруе школай. У сваім прывітальным слове куратар школы Людміла Сінякова павіншавала вучняў, настаўнікаў і бацькоў з новым этапым у жыцці беларускай школы – 36 навучальны год. Расказала аб тым, што гэты год будзе годам майстэрства і творчых майстэрняў. На кожным занятку мы будзем знаёміцца з якім-небудзь відам декаратыўна-прыкладнога мастацтва, беларускімі традыцыямі, рабіць свае вырабы, афармляць выставы.

   Жадаем не без гонару заявіць, што наша школа славіцца таленавітымі рабятамі, звонкія галасы якіх жадаецца слухаць і слухаць. І гэтаму ёсць прыклад. Разам з настаўніцай музыкі Таццянай Блізнаковай вучні выканалі песню “Пеўнічак” . Пераклад з латышскай мовы песні “Kur tu teci, gailīti mans?” зрабіў Станіслаў Валодзька. Вадзілі харавод “Паяздок”.

   Не толькі песняй звонкай мы пачыналі новы навучальны год. У нашай школе вучацца найлепшыя танцоры! Ксенія Валодзька і Сафія Эглэ самі прыдумалі танец і выступілі на свяце.

   А далей было чуда! Зазіялі агеньчыкі і да нас завітала Каралева ведаў, ролю якой выканала настаўніца Алена Радзівонава. “У гэты слаўны дзень я віншую ўсіх вас з пачаткам новага навучальнага года, з вашым 1-ым днём школьнага жыцця ў беларускай школе “Вясёлка”! – сказала Каралева ведаў.

   Вы пераступаеце парог самай лепшай школы на свеце, якая з'яўляецца светлым і радасным астраўком дзяцінства.Сталымі жыхарамі вострава, яго першабытнікамі з'яўляюцца настаўнікі, якія павядуць вас у захапляльнае вандраванне па нязведаным сцяжынкам ведаў. Вам не варта баяцца, увесь час крок за крокам з вамі будуць ісці добрыя, разумныя і ўшанаваныя чараўнікі і чараўніцы, з якімі ў школьным каралеўстве зусім не страшна.

   У вас ужо ёсць цудоўны ключ, які вы знайшлі падчас свята апошняга званка мінулага вучэбнага года. А сёння я прапаную вам….”

   І яна прапанавала адкрыць першую майстэрню па вырабе выцінанкі. Усе разам: дарослыя і дзеці заняліся займальнай справай. У хуткім часе ў нас атрымаліся цудоўныя выцінанкі з элементамі аплікацыі, якія ўпрыгожалі наше памяшканне.

   З пачаткам заняткаў ад імя праўлення таварыства “Уздым” усіх павіншавала член праўлення Таццяна Рудэнка і запрасіла дзяцей за салодкі стол, каб пачаставацца смачнымі цукеркамі, пірагом і марожаным.

   Прагучалі пажаданні поспехаў ад матулі Алены, бацькі Алега і дзядулі Станіслава нашых вучняў Ксеніі і Аляксея Валодзька.

   А потым звінеў першы школьны званок. У гэтым годзе ён гучаў у руках нашых настаўнікаў: Вольгі і Міколы Паўловіча, Таццяна Блізнаковай і Алены Радзівонавай.

   Вось і адкрыта яшчэ адна старонка нашай школьнай біяграфіі. Пачата дарога ў Краіну Ведаў. У жыцці кожнага з нас бывае свой першы, свой памятны клас. І першы залівісты школьны званок. І першы ўрок.

   З Днём ведаў вас, “Вясёлка”!  І ў лёгкі шлях!

Людміла Сінякова

куратар школы

намеснік старшыні таварыства “Уздым”

View the embedded image gallery online at:
https://uzdim.lv/be/home/news/305-my-pachynaem#sigProId0adb57e386