10 верасня - другі дзень насычанай праграммы Дзён паэзіі ў Даўгаўпілсе. Пачаўся ён з падарожжа ў паэтычным рэтра – трамваі.
Ён чакаў ўсіх нас на трамвайным прыпынку "Vienibas nams" ў адзінаццаць гадзін, запрашаючы паэтаў і жыхароў горада адправіцца у свет паэзіі. Пасажыраў сустракалі прыемныя акорды музыкантаў.
Паэты адправіліся ў паэтычнае падарожжа па нашаму любімаму гораду. Вядучымі гэтай імпрэзы былі спецыялісты бібліятэкі “Piekrastes”. Былі падрыхтаваны спецыяльныя білеты.
Паэты чыталі свае вершы і ў іх была магчымасць пакінуць свае пажаданкі на падрыхтаваных лістах паперы. Вядучыя праводзілі віктарыны на тэму горада. Удзельнікі падарожжа атрымалі падарунак - ручку і магніцік.
Вельмі цікавая і прыемная атрымалася сустрэча – падарожжа. Яна садзейнічала абмену ідэямі і вопытам, дала магчымасць для натхнення і творчага росту, а таксама дапамагла наладзіць новыя сувязі ў літаратурнай супольнасці, а гэта ў выніку, напэўна, прывядзе да развіцця творчасці і стварэння новых твораў.
https://uzdim.lv/be/home/news/301-paetychny-tramvaj#sigProId84a1b8e6fb
