Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

    31 жніўня па запрашэнню Екабпілскага Беларускага таварыства “Спатканне” ўдзельнікі гурта “Натхненне” (музычны кіраўнік Вольга Чапля, мастацкі кіраўнік Лілія Воранава), член праўлення Таццяна Рудэнка і паэт Станіслаў Валодзька адправіліся ў падарожжа, каб прыняць удзел у VIII фестывалі “Бульба”. Наша сяброўства прадаўжаецца ўжо шмат гадоў. Таму было асабліва прыемна прыняць запрашэнне.

    Фестываль “Бульба” – візітная картка таварыства “Спатканне”. Гэты фестываль з'яўляецца знакавай падзеяй у культурным жыцці беларусаў Екабпілса, якую варта наведаць, каб пазнаёміцца з новымі талентамі, сустрэцца з добрымі сябрамі. 

    Мерапрыемства праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі супрацоўніцтва культурных таварыстваў, захавання традыцый и спрыяе прафесійнаму росту выканаўцаў.

   Дэгустацыя страў з бульбы – добрае завяршэнне фестывалю. Гэта магчымасць       падсілкавацца, наталіць голад, паспрабаваць ужо добра знаёмыя стравы з бульбы, але зробленыя іншымі гаспадынямі.

   Мары VII  фестывалю аб новай сустрэчы на VIII –​​ спраўдзіліся. Чакаем наступны IX!