Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Добры тэатр пачынаецца з вешалкі, а доўгачаканы канцэрт з гледачоў. Слых аб новым музычным праекце пракаціўся рэхам па ўсіх кутках Латгаліі. Жыхары пасёлка праявілі вялікую цікавасць, прыйшлі паглядзець і паслухаць навінку.

А зараз усё па парадку! 29 ліпеня 2025 года ў адміністрацыйным цэнтры Цырмскай воласці Лудзенскага краю адбыўся феерычны, цудоўны канцэрт, у якім гучалі песні на чатырнаццаці мовах. Ён прайшоў пры поўным аншлагу. Нягледзячы на тое, што доўжыўся канцэрт дзве з паловай гадзіны, ніводзін глядач не сышоў раней часу.

Аўтар гэтага праекта член беларускага культурна - асветніцкага таварыства "Уздым" Жанна Слядзеўская (г. Малта). А стварылі гэтае свята для душы члены таварыства “Уздым”, удзельнікі творчых калектываў (старшыня Лілія Воранава).

У канцэрце прынялі ўдзел: калектыў “Натхненне” (музычны кіраўнік Вольга Чапля), дуэт “Сябровачкі” - Рэгіна Родзікава і Таццяна Багданава (г. Даўгаўпілс), а таксама госці з п. Ілукстэ (Селія) дуэт “Medusrausis” - Майя Рушманэ і Петэрыс Макавецкі,якія з’яўляюцца аўтарамі песен, выканаўца Чынгіз Ахундаў (п. Ілуксце, Сэлія).

Удзельнікі канцэрта выконвалі песні на латышскай, латгальскай, літоўскай, беларускай, рускай, польскай, французскай, нямецкай, італьянскай, украінскай, армянскай, цыганскай, азербайджанскай і іспанскай мовах. На канцэрце прысутнічала ганаровая госця дэпутат думы самакіравання г. Лудзы Яўгенія Кушча і журналіст газеты “Рэзекненскія весці” (“Rēzeknes vēstis”) Ірына Антонава, якая асвятляла гэтае мерапрыемства. На памяць засталіся цудоўныя фотаздымкі і відэа. Журналіст правяла апытанне сярод гледачоў, каб даведацца пра іх меркаванне аб выканаўцах і песнях. Глядацкія сімпатыі атрымалі ўсе артысты без выключэння, бо кожны быў па-свойму добры.

Вядучы канцэрта Петэрыс Макавецкі адкрыў мерапрыемства, выканаўшы песню "Noķer veju", затым прагучала песня "Ak, vīrieši" у выкананні дуэта "Medusrausis" (Майя Рушманэ і Петэрыс Макавецкі).

Выступленне Жанны Слядзеўскай быў «бальзамам на душу». Яна спявала песні на французскай і італьянскай мовах: "Pardonne moi" і "Cosa sei".

Публіка акунулася ў настальгічную атмасферу рэтра песень, калі на сцэне з'явіўся гурт “Натхненне” (таварыства  “Уздым”, г. Даўгаўпілс). Прагучала песня Райманда Паулса “Zilie lini” (“Сіні лён”) на латышскай і беларускай мовах. Гледачы з задавальненнем падпявалі артыстам.

У выкананні калектыву “Натхненне” прагучалі беларуская народная песня “Гары касцёр” і ўкраінская народная песня “Де ти милий ночував”, а дуэт “Сябровачкі” спявалі на латышскай мове.

У калектыву "Натхненне" новы музычны кіраўнік - таленавіты музыка, рэгент, педагог Вольга Чапля. Трэба адзначыць кіраўніка беларускага таварыства “Уздым” і мастацкага кіраўніка калектыву “Натхненне” Лілію Воранаву за яе невычэрпны запал. Яна ўмее "запаліць", "завесці" і прыцягнуць публіку сваім асаблівым, ці ледзь не цірольскім гукам падчас выканання песень. Гэты гук выклікае замілаванне на тварах слухачоў і непадробную ўсмешку. Вось вам і разыначка! Ай так, Лілія!

Удзельнік канцэрта Чынгіз Ахундаў унёс свой асаблівы ўсходні каларыт, што пагрузіла гледачоў у нейкую казку і не пакінула абыякавым ніводнага з прысутных. Ён зачараваў усіх! Дзе яшчэ можна пачуць песні на латышскай, латгальскай, армянскай, рускай мовах у выкананні азербайджанца?! Гэта быў нечаканы сюрпрыз!

Гледачы раз-пораз пускаліся ў скокі пад запальную лезгінку, песні пра каханне, пра цудоўных жанчын. Чынгіз Ахундаў выканаў песню на армянскай мове "Ов, сирун, сирун!" з кінафільма "Міміно", на азербайджанскім "Azeri torpagi" ("Начны Баку") пра родны горад Баку. Чынгіз праспяваў разам з Маяй Рушманэ на латышскай мове і заключную песню на латгальскай мове „Auga, auga ružeņa”.

У творчым багажы дуэта „Medusrausis” (Майя Рушмане і Петэрыс Макавецкі), які выступае ўжо тры гады, некалькі дзясяткаў аўтарскіх песень. На гэты раз яны выканалі шэсць новых песень. Абодва выканаўцы пішуць тэксты, а вось музыку - Петэрыс: ён аранжыроўшчык, робіць фанаграмы. На канцэрце ён спяваў сольна: на іспанскай мове "Besame mucho" і "Nane coha", на італьянскай "Amore mio". Дуэтам з Жанай Слядзеўскай яны выканалі выдатную песню на ўкраінскай мове “Ой, чорна я сі, чорна”, якая знайшла водгук у гледачоў і яны зноў пусціліся ў скокі. Майя Рушмане пазнаёміла ўсіх з песняй на латышскай мове “Samekle mani” і яна ўсім спадабалася, а яшчэ выканала песню "Vēja tauriņš", аўтарам якой яна з'яўляецца.

Скончыўся канцэрт песняй на латгальскай мове „Auga, auga ružeņa”, якую выконвалі разам артысты і гледачы. Атрымалася незабыўна!

Дзякуем за падтрымку мерапрыемства Марыне Пітэране. Гледачам вялікі дзякуй за цёплы прыём, бясконцыя апладысменты, за кветкі, за жаданне слухаць і спяваць разам! Да новых сустрэч у Тутаны!

 Жанна Слядзеўская

аўтар праекта,член беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым»

 

пераклад на беларускую мову Людмілы Сіняковай