12 чэрвеня пры поўным аншлагу ўдзячных гледачоў у Рускім доме адбылася творчая вечарына выдатнага чалавека, спявака, кампазітара, паэта, члена беларускага таварыства "Уздым" - Рыгора Старавойтава.
Спявае Рыгор з дзяцінства і любоў да музыкі яму прывіла матуля, якая таксама спявала. Ва ўзросце 7 гадоў ён папрасіў маці купіць гармонік. Першае яго выступленне адбылося на святочным канцэрце ў школе. Потым ён вучыўся у музыкальнай школе па класу баяна. З удзячнасцю ўзгадвае сваіх выкладчыкаў Валерыя Багданава і Рыгора Тапіліна. Рыгор, асвоіўшы гітару, граў у музычных ансамблях школы і мясцовага Дома культуры.
На канцэрце ў Рускім доме прысутнічалі блізкія і сябры Рыгора, родныя і паклоннікі яго таленту. Падчас выступлення гучалі песні на розных мовах: латышскай, рускай і беларускай. Песні знакамітых кампазітараў і аўтараў слоў: Райманда Паулса, Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Аляксандры Пахмутавай, Яўгена Дабранравава, Стаса Наміна, Аляксандра Зацэпіна, Леаніда Дзербянева, Генрыха Галіцкага, Альберта Белуся, Гунтара Рача, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Людмілы Каламійчук, Яўгена Еўтушэнка, Ігара Шаферана.
Рыгор выконваў песні асабістага сачынення. Вельмі цудоўна спявае Рыгор на беларускай мове, якая не з’яўляецца яго роднай. На канцэрце прагучала шмат песен на словы мясцовага знакамітага паэта Станіслава Валодзькі, які з’яўляецца арганізатарам гэтай вечарыны. Станіслаў прачытаў верш, які прысвяціў Рыгору.
Выступаў Рыгор з гуртом "Натхненне" (таварыства “Уздым”, Даўгаўпілс), з дуэтам "Сябровачкі" (Рэгіна Родзікава і Таццяна Багаданава) і з цудоўнай спявачкай з Малты - Жаннай Слядзеўскай. У канцэрце прынялі ўдзел Сяргей Братусеў, дуэт з г. Ліваны – Лідзія Знотыня і Яўген Пашкевіч, Петэрыс Макавецкі і Катрына Паукшта.
Вядучыя мерапрыемства Наталля Кажанава і Жанна Слядзеўская. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. За гэта выказваем словы ўдзячнасці кіраўніцы Рускага дома Наталлі Кажанавай.
https://www.facebook.com/100001639234129/videos/pcb.3199800963494138/1602610171125669?locale=ru_RU
https://uzdim.lv/be/home/news/286-khaj-guchyts-rodny-gorad#sigProIdc0f7a8b5b6
Людміла Сінякова
намеснік старшыня таварыства “Уздым”