Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   12 чэрвеня адбылася чарговая экскурсія , якую правёў кіраўнік гістарычнага гурта “Артэфакты” Мікола Паўловіч, для зацікаўленных гісторыяй роднага горада.

   Варшаўская вуліца, не гледзячы на назву, з’яўляецца адным з тых месц, дзе знаходзіцца найбольшая колькасць аб’ектаў, звязаных з беларусамі горада і іх дзейнасцю. Цікавыя факты расказаў Мікалай пра будынкі і людзей.

   Касцёл Беззаганнага зачацця панны Марыі, Барысаглебская царква – тут працавалі беларускія святары, буданак Беларускай гімназіі (1922-1935гг.) - зараз гэты жылы дом, “Villa Ksenija”  - тут раней былі кватэры настаўнікаў беларускай школы. У беларусаў ёсць добрая традыцыя – падчас свята вуліцы Варшаўскай сустракаць святочнае шэсце польскага таварыства каля будынка беларускай гімназіі. Многа цікавых фактаў і дакументаў пра гімназію размешчаны ў кнізе “Вясёлка”-25”, выдадзенай у 2020 годзе да 25 – годдзя беларускай нядзельнай школы пры таварыстве “Уздым” (рэдкалегія: Людміла Сінякова, Мікола Паўловіч).

   За Барыса – Глебскім саборам, ля самай чыгункі, знаходзіцца невялікая вуліца Друйская.

   Усе добра ведаюць будынак былога радзільнага дома, дзе нарадзілася шмат жыхароў горада. Да вайны тут была бальніца Чырвонага крыжа, у якой памёр ад туберкулёзу таленавіты малады пісьменнік Віктар Вальтэр, выпускнік Пражскага ўніверсітэта.

   Варшаўскай вуліцы не шанцавала. Будынкі гарэлі ў I Сусветную вайну ад нямецкіх дырыжабляў і ў II Сусветную вайну пацярпелі, былі разбураны. Зараз вуліца адрадзілася і працягвае свае жыццё.

   Таварыста “Уздым” працуе над пошукам новай інфармацыі і артэфактаў аб беларусах горада.

Мікола Паўловіч

гісторык – краязнаўца

член Праўлення таварыства “Уздым”

кіраўнік гістарычнага гурта “Артэфакты”

 

фотаздымкі Дыяны Індрэлэ