Куток раместваў "Зробім разам" пры таварыстве "Уздым" запрасіў гасцей да ўдзелу ў мерапрыемстве "Старадаўнія вячоркі".
Старшыня таварыства Лілія Воранава расказала пра традыцыі вясковых вячорак у пачатку каляднага, апошняга паста (Піліпаўскага).
Дружна спявалі, гулялі ў гульні, вязалі, вышывалі, рабілі бусы, гномаў і захапляліся ад выканання п’есы на беларускія матывы ўдзельнікамі тэатральнага гурта "Чароўны куфэрак". Кожны меў магчымасць расказаць і прадэманстраваць свае ўменні.
Запрашаем жадаючых прыняць удзел у працы гуртка «Куток рамёстваў” у наступным годзе.
View the embedded image gallery online at:
https://uzdim.lv/be/home/news/267-starada-niya-vyachor#sigProIddfb7bb6898
https://uzdim.lv/be/home/news/267-starada-niya-vyachor#sigProIddfb7bb6898