Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Хутка бяжыць час.

Адгучалі святочныя салюты. Прайшлі цудоўныя, казачныя святы – Каляды і Новы год.
Гэтыя дні мы разам з дзецьмі ў беларускай нядзельнай школе “Вясёлка” (пры таварыстве “Уздым”) асабліва чакаем. Бо гэта – заканчэнне першага семестра, падвядзенне вынікаў (негледзячы на тое, што ў нашай школе няма адзнак), чаканенне чуду.
29 снежня 2024 года ў нашым навучальным памяшканенне (Даўгаўпілс, Смілшу 92, каб.206), дзе працуе беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”, адбылося календарна-абрадавае свята “Каляды”. Памяшканне было ўпрыгожана членамі праўлення таварыства.
Для гасцей свята дзеці падрыхтавалі спектакль. Паспрабавалі расказаць пра традыцыі Каляд. Гаспадыня (Эвіліна), гаспадар (Кірыл ), дачка (Ксенія) і сын (Аляксей) сустракалі гасцей у сваей хаце.
У хату да гаспадароў завітаў жабрак (Людміла Сінякова). У таямнічую ноч жывела разумее чалавечую мову, а жабрак становіцца гаспадаром у чужым доме. Яго запрашалі і ўсаджвалі на самае лепшае месца за сталом.
Вячэра пачыналася з куцці. Для  спектакля такую куццю і бліны з грыбамі прыгатавала настаўніца Вольга Паўловіч. Першую лыжку куцці нашы прадзеды аддавалі марозу, каб летам ён летам не хадзіў па межам, ячмень і пшаніцу не губіў.У святочны калядны вечар дзеці назіралі за небам. Калі на небе шмат зорачак, то чакалі добры ўраджай у восені. А ў поўнач, з надыходам першай зорачкі, усё жывое становіцца разумным і лагодным. Таму прыглядаліся за паводзінамі жывёл.
Дачка (Ксенія) успомніла, што на ўсе тры калядныя вячэры бабуля пякла бліны. Першы спечаны блін з кожнай вячэры (куцці) адкладвала і захоўвала да канца Каляд. Гаспадыня (Эвіліна) растлумачыла дачцэ чаму так рабіла бабуля: у апошні дзень Каляд зранку  скармлівала яна гэтыя бліны жывёле і птушцы.  Давала карове адзін блін, каб адно цяляці дала. А авечкам давала па два кавалка кожнай, каб двое ягнятак акацілі,  а курам – маленькія кавалачкі, каб многа яечак неслі.
Добрай традыцыяй лічылася, калі ў хату прыходзілі калядоўшчыкі. Гаспадары заўсёды шчодра іх частавалі, каб потым пашанцавала ім самім у жыцці. Завіталі ў нашу хату павадыр (Мікола Паўловіч) і дзве козачкі (Нэллі і Вікторыя). Козачкі танчылі, ножкамі топалі, хвастом круцілі. А потым змарыліся, ды і на падлогу заваліліся.  Козачак частавалі, “лячылі”. І яны зноў весялілі гасцей.
Разам з калядоўшчыкам (Алена  Радзівонава) дзеці падрыхтавалі музычны падарунак – песню “Ой, калядачкі, бліны-ладачкі”. А потым на свята завітала цыганка (Таццяна Блізнакова). Яна і гадала, і танчыла з гасцямі. Не абышлося без нячыстай сілы. З’явіўся ў хаце Чорт (Даніла). Але гаспадары хутка выгналі нячысціка з хаты.
Вось такі атрымаўся ў нас спектакль. Павіншаваць дзяцей з Новым годам прыйшлі Дзед Мароз (Мікола Паўловіч) і Снягурка (Алена Радзівонава). Яны ўручылі падарункі ад таварыства “Уздым”. Асабістыя падарункі для школы “Вясёлка” падрыхтавалі члены праўлення - Зінаіда Сіліня і Данутэ Абрамовіча. Настаўнікі адзначылі працу дзяцей падзякамі і падарункамі за актыўны ўдзел у занятках: Ксенію Валодзька, Эвеліну Дымперэ, Кірыла Арзяева, Кацярыну Кузьміч.




Людміла Сінякова

куратар беларускай нядзельнай

 школы “Вясёлка”