Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider
Музыка  майго жыцця...

Песня робко и доверчиво

       Удивленно вскинет бровь.

       Радость утра, мудрость вечера,

                                    Запах леса, ширь лугов…

14 снежня ў памяшканні Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, што ў Палацы культуры, адбылася творчая вечарына спявачкі і сябра таварыства Жанны Слядзеўскай. Жанна жыве ў г. Малта, але падтрымлівае дзейнасць беларускай арганізацыі Даўгаўпілса. Гэта сустрэча  працягвае цыкл мерапрыемстваў у рамках праекта “На лукавіне Даўгавы”.

Па добрай традыцыі, якая склалася ў нас, кожная вечарына пачынаецца з запальвання свечкі. Агонь – гэта сімвал святла, хатняй утульнасці, дабрабыту і гасціннасці. На агеньчык, які запаліла Жанна, сабраліся аматары яе творчасці.             

Старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава прадставіла гасцям ужо добра знаёмую спявачку. Яе біяграфічныя звесткі змешчаны ў нядаўна выдадзеным буклеце, які прысвечаны вышэйназванаму праекту.

На вечарыне ў выкананні Жанны Слядзеўскай гучалі песні на беларускай, рускай, латышскай і французскай мовах. Сярод іх - шэраг песень сяброў “Уздыма” Ліліі Воранавай, Яніны Юзэфовіч і Станіслава Валодзькі. Тры песні спявачка выканала дуэтам з даугаўпілскім салістам, сябрам “Уздыма”, Аляксандрам Лапам. Дуэт узнік тут, падчас гэтага мерапрыемства. Песні, у выкананні дуэта, былі цікавым сюрпрызам і шчодрым падарункам для слухачоў.

Нямала цёплых слоў у адрас таленавітай госці прагучала ад вядучай імпрэзы Валянціны Ліпінскай і ўсіх, хто вітаў Жанну з кветкамі і падарункамі.

Хутка прабег час у атмасферы радасці, вясёласці і святочнага настрою. Усе разам адгадвалі музычныя загадкі, слухалі жарты і экспромты.

Мерапрыемствы, якія адбыліся за 2024 год у рамках праекта “На лукавіне Даўгавы”, мелі добрыя водгукі. Таму ён будзе мець працяг і ў наступным годзе.  Ёсць яшчэ шмат таленавітых людзей у складзе таварыства, якім трэба даць магчымасць расказаць пра сябе і праявіць свой талент.



Валянціна Ліпінская

вядучая мерапрыемства