Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У канцы снежня 2023 года дзеці з нядзельнай школы “Вясёлка” Даўгаўпілскага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” адправіліся ў Мінск на экскурсію і на святочную ёлку.

Паездка была разлічана на тры дні. Першае, што вельмі парадавала нашых дзяцей - гэта сардэчная сустрэча ў гатэлі. На наступны дзень дзеці паехалі на ёлку. На ёлцы дзеці паўдзельнічалі ў майстар-класах, паглядзелі навагодні спектакль з удзелам прафесійных акцёраў і, канешне ж, атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза, пасля абеду ўсе дружна адправіліся на экскурсію па Навагодняму Мінску. Навагодні Мінск - горад, які ў гэты час ператвараецца ў сапраўдную казку, з яркімі агнямі і святочнай атмасферай. Паўсюль прыгожыя і незвычайныя ёлкі, а галоўная ёлка на плошчы. Беларусы любяць гэтае свята і імкнуцца ўпрыгожыць горад асабліва. Паўсюль развешваюцца рознакаляровыя гірлянды, у крамах з’яўляюцца навагоднія пачастункі, усюды расстаўляюцца атрыбуты Новага года.

У кожнага была магчымасць зрабіць шмат цікавых фатаграфій на памяць і атрымаць мора станоўчых эмоцый і ўражанняў. Вярнуўшыся дадому, усе былі шчаслівыя і задаволеныя тым, што змаглі скарыстацца гэтай магчымасцю пашырыць свой далягляд, знайсці новых сяброў. Вялікі і шчыры дзякуй усім, хто прыняў удзел у адпраўцы дзяцей на такое цудоўнае мерапрыемства.

Прэс-рэліз