Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Вось і прыйшоў на парог час каляднага і навагодняга свята. У беларускай нядзельнай школе закончылася першая палова навучальнага года. У школу паступілі новыя вучні. З добрымі вынікамі выхаванцы сустракаюць зімовыя святы.

23 снежня дзеці, бацькі, дзядулі і бабулі сабраліся на сустрэчу з Дзедам Марозам у незвычайна ўпрыгожанным класе ў памяшканні Палаца культуры горада, дзе працуе наша беларуская нядзельная школа “Вясёлка” і таварыства “Уздым”.

Аматары тэатральнай групы таварыства “Уздым” сваімі сродкамі і сіламі правялі для дзяцей захапляльнае прадстаўленне. На свята да дзяцей завітала Казачніца (Вольга Паўловіч) і Снягурка (Сафія Блізнакова), Дзед Мароз (Мікола Паўловіч) і Баба Злюка (Людміла Сінякова). Ганаровымі гасцямі былі Генеральны консул РБ Ілля Лапуць і консул Дзяніс Ледзян.

Прадстаўленне пачалося з сустрэчы Казачніцы і Снягуркі. Але нечаканна з’явілася Баба Злюка, якая спрабавала парушыць ход навагодняга святкавання. Усе яе спробы, дзякуючы актыўнасці дзяцей, не спраўдзіліся. Яна варажыла, прыкідывалася Дзедам Марозам, хацела прыбраць падарункі. Але прыйшоў сапраўдны Дзед Мароз і разам з дзецьмі навёў парадак. Баба Злюка здалася. І, нават, стала дапамагаць сустракаць свята, вярнула на ялінку агеньчыкі.

Дзеці чыталі вершы на латышскай, беларускай і рускай мовах. Разам з Казачніцай гулялі ў рухомыя гульні, адгадвалі загадкі ад Бабы Злюкі. Нават, дарослыя не ведалі адгадак. Снягурка правяла навагодняю віктарыну, як праводзяць святы ў розных краінах. Член праўлення Валянціна Ліпінская разам з вучаніцай Каралінай Бразэ падрыхтавалі пісьмо Дзеду Марозу і правялі гульню “Пажаданні”.

У якасьці заахвочвання Дзед Мароз адкрываў свой чароўны мяшок і дзеці самі выбіралі сабе пачастунак. Хапіла ўсім, нават, і дарослым.

На ялінцы паміж агеньчыкаў удзельнікаў свята чакалі пажаданні на беларускай мове, якія яны потым зачыталі.

Таварыства “Уздым” падрыхтавала падарункі, якія ўручыла старшыня Лілія Воранава. А два “самых лепшых Дзеда Мароза” ў асобе супрацоўнікаў консульства падаравалі дзецям вялікія салодкія падарункі ад Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы.

Свята ўдалося. Дзеці не спяшаліся разыходзіцца, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

 

Настаўнікі школы Людміла Сінякова, Вольга Паўловіч