У ціхі, зімні, калядны вечар у таварыстве “Уздым” адбылася сустрэча таленавітых, творчых людзей з паэткай Ліліяй Воранавай пад назвай ”Маіх вершаў лірычныя радкі”.
Адчыніла сустрэчу вядучая ,член праўлення таварыства “Уздым” Валянціна Ліпінская, якая сумесна з Ліліяй Воранавай падрыхтавала сцэнарый гэтага вечара.
Гэтай сустрэчай мы адкрываем цыкл паэтычна-музычных сустрэч у гасцінай таварыства “Уздым”- “На лукавіне Даўгавы”.
Упершыню была такая цікавая сустрэча. Усе прысутныя з задавальненнем, з павагай, з чуласцю, уважліва слухалі вершы, песні на беларускай і рускай мовах. Адчуваўся перадсвяточны настрой у чаканні першай зоркі.
Пісаць вершы - гэта ўсё роўна, што ўмець лётаць, як птушка. Сапраўднай гаспадыняй сёняшняй сустрэчы была паэзія, а чаканнай госцей Лілія Воранава.
Лілія Воранава - разнастайная паэтка, у яе шмат раздзелаў. Гэта пра кожную кветачку, пра жанчыну (цыкл 12 месяцаў), пра каханне, пра прыроду, пра родны кут, шмат баяк і гэдак далей.
Лілія Воранава чытала нам свае вершы, байкі, адказвала на пытанні падрыхтаваныя вядучай.
Гучалі песні на вершы і пераклады на беларускую мову Ліліі Воранавай. Музыку на вершы паклала кіраўніца гурта “Натхненне” Яніна Антонаўна Юзэвовіч. Прагучалі песні ў выкананіі дуэта “Ластавачкі” нядзельнай школы “Вясёлка”- Сафіі Блізнаковай і Дарыны Растоўскай, а таксама нядаўна створанага гурта “Натхненне”.
Пісаць вершы – гэта пасылаць свет у глыбіну чалавечай душы, слухаць сэрца і рухацца па нітках, якія працягнуты па жыцці. Менавіта я кажу пра талент і сціпласць нашай госці - Л.Воранавай.
Многа добрых, цёплых слоў і пажаданняў прагучала ад консула Рэспублікі Беларусь Дзяніса Юр’евіча Ледзян, ад спявачак гурта “Натхненне”, ад члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі, ад сяброў паэтаў, а таксама ад заснавальніцы, члена праўлення таварыства ”Уздым” Зінаіды Сіліня.
За чашкай кавы і гарбаты хутка праляцеў час. Наступная сустрэча адбудзецца ў студзені з паэткай таварыства “Уздым” Таццянай Аляксеевай.
Хочацца падзякаваць Лілію Воранаву за яе творчасць і за цудоўную сустрэчу, пажадаць, каб да яе часцей прыходзіла муза, а мы будзем чакаць новых вершаў, баяк, і вядома ж кніг.
Як казаў французкі пісьменнік Антуан-дэ Сэнт Экзюперы: ”самая вялікая раскоша - раскоша чалавечых зносін”. А сустрэча з таленавітым чалавекам, падвойная раскоша .
Дзякуючы Ліліі Воранавай, мы сёння акунуліся ў свет прыгажосці паэзіі.
Падрыхтавала Валянціна Ліпінская - член праўлення таварыства “Уздым”
https://uzdim.lv/be/home/news/237-maikh-versha-lirychnyya-radki#sigProId0eb3bde257