Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Новы год - гэта самае выдатнае свята. Гэты час падарункаў, здзяйснення жаданняў, пацешных гульняў і сапраўднага чараўніцтва. Каб настроіцца на працяглае і вясёлае святкаванне, нашы гарадскія ўлады прадумалі святочныя забавы каля Навагодняй ёлкі, якія працягнуцца да 7 студзеня. Вось і ў нядзелю, 10 снежня, у 16.00, разгарнуліся народныя святочныя Навагоднія гулянні для жыхароў горада Даўгаўпілса, арганізаваныя культурна-асветніцкімі таварыствамі горада. Наша беларускае таварыства “Уздым” і нядаўна створаны гурт “Натхненне” прынялі актыўны ўдзел і весялілі прысутных сваімі байкамі і вясёлымі песнямі, пад якія жыхары горада весела вадзілі карагоды і апладыравалі. Тутака ж можна было сагрэцца гарачай гарбатай, абняцца з дзіўнымі казачнымі персанажамі, распавесці пацешныя старадаўнія гісторыі і прагуляцца вакол ёлкі з галантнымі дамамі і кавалерамі ХIХ стагоддзя. Наша таварыства ўпершыню прыняло ўдзел у такім мерапрыемстве і вельмі адказна да яго рыхтавалася. Спадзяёмся, што наша выступленне і забавы спадабаліся жыхарам горада.

 

Лілія Воранава - старшыня таварыства “Уздым”