9 верасня гучаў у Даўгаўпілсе V Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры”. Музыка аб’яднала сяброў.
“Наш фестываль” – песня на словы нашага знакамітага паэта Станіслава Валодзькі і музыку Алеся Белуся з Браслава, якую выканаў Сяргей Шабадалаў з Вісагінаса, адкрыла фестываль.
2023 год знакавы для фестывалю. Бо ўжо пяты раз гэтае мерапрыемства ладзіць таварыства “Уздым” пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы (у рамках праекта).
5 гадоў таму кіраўніца таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская прапанавала стварыць у Даўгаўпілсе штогадовы песенны форум для аб’яднання аўтараў Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі і папулярызацыі сучаснай песні. Быў падрыхтаваны праект у гарадскую думу.
Сваю назву “Восеньскія зоры” фестываль атрымаў толькі падчас чацвёртага фестывалю з лёгкай рукі консула Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Галіны Найдзёнавай.
Аўтарская песня – песенны жанр, які ўзнік у сярэдзіне XX стагоддзя. Аляксандр Галіч, Уладзімір Высоцкі, Булат Акуджава, Юрый Візбар, Юлій Кім, Аляксандр Разенбаум – іх імёны добра вядомыя прыхільнікам аўтарскай песні. У гэтым шэрагу дастойнае месца займае Арон Круп - паэт, бард, інжынер, альпініст, у лёсе якога аб'яднаны Латвія і Беларусь. Ён нарадзіўся ў Даўгаўпілсе ў 1937 годзе, жыў і працаваў у Мінску, загінуў у гарах Саяны. У Беларусі песні Арыка Крупа ведаюць і спяваюць.
V Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры” віталі: консул Генеральнага консульства РБ Галіна Найдзёнава, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Жанна Раманоўская. Яны выказалі пажаданне – фестывалю жыць, развівацца, напаўняцца новымі эмоцыямі і пашыраць спіс удзельнікаў.
На фестывалі гучалі песні на латышскай, украінскай, беларускай і рускай мовах. Удзельнікамі V Міжнароднага фестывалю беларускай аўтарскай песні былі: Віталь Міхайлоўскі, Рыгор Старавойтаў, Алена Віткевіч (Даўгаўпілс). Дэбютнае выступленне Рыгора Старавойтава слухачы з ахвотай падтрымалі. Цікавым было выступленне спявачкі Майі Калныні, якая выканала песні, музыку да якіх яна напісала сама. Голас Анастасіі Лукашэнак зачараваў прысутных. Асабліва раманс Сяргея Юр’ева ” У месячным ззянні снег серабрыцца”. Тэкст пераклала на беларускую мову Лілія Воранава.
Прынялі ўпершыню ўдзел ў мерапрыемстве выхаванцы беларускай нядзельнай школы “Вясёлка”. Спяваў дуэт “Ластавачкі”: Сафія Блізнакова і Дарына Растоўская.
Госці фестывалю: Алена Лазарава і Святлана Астроўская (Рыга), Натал’я Елізар’ева (Екабпілс), дуэты з Ліван: Лідзія Знотыня і Яўген Пашкевіч, Алена і Александр Усцінавы.
Маладому спеваку з Дагды Артуру Трэпшы гледачы апладзіравалі шчыра і доўга.
Цёпла сустракалі выступленне харавой капэлы “Спадчына” (ЦБК), удзельнікамі якой з’яўляюцца сябры таварыства “Уздым”. У выкананні Людмілы Сіняковай прагучаў верш Ліліі Воранавай “Міжнароднаму фестывалю аўтарскай песні”. Алена Радзівонава была вядучай мерапрыемствва.
Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць календар на наступны год з фотаздымкі з мінулых чатырох фестываляў.
Песні ў выкананні вядомага жыхарамі горада спявака Сяргея Шабадалава (Вісагінас, Літва) завяршылі V Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні.
Хай гучаць песні і зямля наша стане яшчэ больш прыгажэйшай і багацэйшай! Да сустрэчы на VI фестывалі!
Людміла Сінякова, удзельніца фестывалю, сябра таварыства “Уздым”
https://uzdim.lv/be/home/news/232-vosenskiya-zory#sigProId9132d92dd0