Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

15 ліпеня ў Цэнтры латышскай культуры горада Даўгаўпілса адбылося вялікае свята, прысвечанае 30-годдзю беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.

На юбілейный канцэрт прыйшлі людзі, якім было цікава пазнаёміцца з беларускай культурай і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Адкрылі свята маладыя вядучыя Алёна Радзівонава і Яўген Германовіч.

У канцэрце прынялі ўдзел таленавітыя беларусы Латвіі і Літвы. Прагучалі беларускія народныя і аўтарскія песні ў выкананні калектываў “Купалінка”, “Спадчына”, “Пралескі”. Сваімі танцамі парадаваў гледачоў танцавальны ансамбль “Лянок” Цэнтра беларускай культуры. Выступілі госці з Рыгі - беларускі ансамбль “Надзея”, Вісагінаса - саліст Сяргей Шабадалаў, у якога выканальніцкае майстэрства на высокім узроўні. Таму і запрашаем яго на нашыя святы. Сваім вакальным выкананнем парадавала гледачоў Жанна Слядзеўская, якая зусім нядаўна стала членам нашага таварыства. Не адбылося і без сюрпрызаў! Старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава выконвала сольна песню “За ціхай ракою” кампазітара Сяргея Трафімава ў перакладзе на беларускую мову Ліліі Воранавай.

Са сцэны прагучалі віншаванні ад заснавальнікаў беларускага таварыства “Уздым” - Іосіфа Рэута, Міколы Паўловіча, Міколы Навуменка, Станіслава Валодзькі. Станіслаў Валодзька прачытаў свае вершы, прысвечаныя таварыству – “Уздым” і “Сябрам”.

Да сяброў “Уздыма” з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі звярнуліся: першы віцэ-мэр Даўгаўпілскай гарадской думы Аляксей Віктаравіч Васільеў, арганізатар культурных мерапрыемстваў гарадской думы Вікторыя Цырcэ, генеральный консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Віктаравіч Лапуць, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава. Павіншаваць сваіх сяброў таксама прыйшлі русскае, літоўскае, яўрэйскае таварыствы і прадстаўнік спартыўнага таварыства інвалідаў, прыехалі госці з г.Ліваны.

Таварыства “Уздым” шчыра выказвае падзяку гарадскому аддзелу культуры горада Даўгаўпілса, консульству Рэспублікі Беларусь, фундатарам за дапамогу і падтрымку ў правядзенні гэтага цудоўнага свята.

Член праўлення таварыства “Уздым” Таццяна Блізнакова