Сёння Радаўніца - дзень, калі мы молімся за мёртвых і наведваем могілкі.
Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікдня, заўжды ў аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. Нашы актывісты таварыства “Уздым” кожны год вясной на Радаўніцу і восенню на Дзяды наведваюць магілы нашых быўшых актыўных сяброў. Вось і ў гэтым годзе напярэдадні свята, узяўшы граблі, рукавіцы, кветкі і свечкі, мы разам з прадстаўнікамі Цэнтра беларускай культуры адправіліся на могілкі. Зінаіда Сіліня і Айвар Сіліньш адправіліся на могілкі ў Пагулянку, а Жанна Раманоўская, Лілія Воранава, Валерый Амбросаў і Марыя Памецька адправіліся на могілкі ў Стропы. Мы ўспомнілі добрым словам кожнага нашага актыўнага дзеяча, паграбілі пажухлае лісце, запалілі па свечачцы і палажылі кветкі.
Прэс-рэліз