Кожны год прадстаўнiкi беларускага таварыства “Уздым” i проста неабыякавыя людзi прымаюць удзел у гарадской “Талацэ”.
Вось i сягоння сабралiся ўсе, каго хвалюе прыгажосць i чысцiня нашага горада. Схема ўжо адпрацаваная гадамі: узброіўшыся граблямі і мяцёлкамі, людзі ўсяляк надаюць высакароднасць свету вакол сябе. Нехта смецце прыбярэ, нехта дрэва высадзіць, нехта на дзіцячай пляцоўцы арэлі пафарбуе. Вось і наша таварыства ўнесла сваю невялікую лепту па акультурванню гарадской мясцовасці пасля зімы.
Вялiкі ўсiм дзякуй, хто далучыўся да нас і не пашкадаваў свайго часу!
Прэс-рэліз