Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Так i хочацца пачаць аповяд пра свята “Лявон i Лявонiха” вядoмымi радкамi многiм беларусам: “Cёння ў нашай хаце свята, калi ласка, у нашу хату!”. I сапраўды атрымалася - Свята!

Цудоўна i з гумарам выcтупалi Лявон (Мікола Паўловiч) i Лявонiха (Вольга Паўловiч). Многа было прыказак, жартоўных дыялогаў. Да iх далучылася i Трындычыха (Валянціна Лiпiнская), жанчына-жартаўнiца. Смех i жарты так і сыпаліся. Нiхто з прысутных не сумаваў, нiхто не спаў у шапку. Усе актыўна ўдзельнiчалi ў свяце: спявалi, гумарылi, нават кiдалiся ў скокі. Свае вершы прачыталi паэты Станіслаў Валодзька i Яўген Голубеў, а бард Анатоль Галлер праспяваў шэраг сваіх песень. Асаблiва спадабаўся прысутным яго раманс у выкананнi сумесна з Рэгінай Родзiкавай. Зiнаiда Сiлiня праспявала прыпеўкі i песнi на роднай мове. На свяце вельмi актыўнай госцяй была ўкрaiнка Ларыса, якая праспявала песню на сваёй роднай мове “Адна калiна”. Сваю шчырую ўдзячнасць яна выказвала ўсяму таварыству. Вакальны калектыў “Спадчына” са сваей былой кiраўнiцай Янай Антонаўнай Юзэфовiч выступіў з цэлым канцэртам. Усе дружна i шчыра ім падпявалi знаёмыя песнi. Свой сольны дэбют зрабiла Таццяна Блiзнакова. Спявала задушэўна, з асалодай, старанна выводзiла кожную нотку. За размовамi, песнямi i жартамі час праляцеў хутка, але разыходзiцца нiхто не спяшаўся.

Лявон, Лявонiха i Трындычыха прапанавалi ўсiм сустрэцца праз год. Вялiкi дзякуй хочацца прамовiць кiраўнiцы таварыства Ліліі Воранавай за арганiзацыю свята i падрыхтоўку сцэнарыя, а ўсiм пажадаць здароу'я, шчасця, дабрабыту, кахання i сонейка ў душы. Зараз будзем чакаць новыя цікавыя сустрэчы ў нашым таварыстве “Уздым”.

 

В. Лiпiнская, член праўлення таварыства Уздым

 

ЛЯВОН І ЛЯВОНІХА

Час той рэхам адазваўся –

За гарамі дзесьці ён,

Як увішна заляцаўся

Да Лявоніхі Лявон.

Як аднойчы канчаткова

Яе сэрца пакарыў,

Калі ёй на імяніны

Чаравічкі падарыў.

З той пары ім разам люба

Працаваць і заспяваць

І “Лявоніху” віхурна

Пры нагодзе станцаваць!

А калі прастор абудзіць,

Ўскалыхне святочны звон,

Ў Божы храм імкнуцца людзі

І – з Лявоніхай Лявон.

Быць разважлівым – так важна!

Як яна аб ім, здавён

Слова кепскага не скажа

Аб Лявонісе Лявон.

Ў прыклад ставяць іх, бывае,

Паўтараюць, як заклён:

“Глянь, як рэдка выпівае

У Лявоніхі Лявон!”

Каб і хлеб быў, і – да хлеба,

І – як меней хмурных дзён,

Ўсім нам жыць па-людску трэба,

Як з Лявоніхай Лявон!

Cтаніслаў Валодзька