У пачатку студзеня дзеці з нядзельнай школы “Вясёлка” Даўгаўпілскага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” адправіліся ў Мінск на святочную ёлку.
Паездка была запланавана на два дні. Першае, што вельмі парадавала нашых дзяцей – гэта сардэчная сустрэча ў гасцініцы, дзе дзяцей ля самага парога павіншавалі з Новым годам і ўручылі ім падарункі.
На наступны дзень мы паехалі на ёлку. На ёлцы дзеці ўдзельнічалі ў майстар-класах, глядзелі навагодні спектакль з удзелам прафесійных акцёраў і, вядома ж, атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза. Ва ўсіх была магчымасць зрабіць шмат цікавых фатаграфій на памяць і атрымаць мора станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Пасля вяртання дадому ўсе былі шчаслівыя і задаволеныя, што змаглі скарыстацца такой магчымасцю пашырыць свой кругагляд, знайсці новых сяброў. Вялікі і шчыры дзякуй усім, хто прымаў удзел у адпраўцы дзяцей на такое цудоўнае мерапрыемства.
Таццяна Блізнакова,
член праўлення таварыства “Уздым”
https://uzdim.lv/be/home/news/219-jolka-minsku#sigProId004d80dd0d