Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Пад Новы год усім хочацца верыць у цуд. Аб гэтым мараць і дарослыя, і дзеці. І вось 29 снежня беларуская нядзельная школа “Вясёлка” адправілася ў падарожжа да беларускага Дзеда Мароза (яго клічуць у Беларусі Зюзя) на прадстаўленне “Зюзя Паазерскі і Бай карагодзяць” у Паставы.

Разам з дзяцьмі паехалі: кіраўніца таварыства “Уздым” Лілія Воранава, настаўніца школы “Вясёлка” Таццяна Блізнакова і член праўлення Валянціна Ліпінская.

У дарозе час праляцеў вельмі хутка. І вось мы ў Паставах! Дзеці разам з настаўніцай адправіліся ў краязнаўчы музей, дзе ім была праведзена экскурсія, а потым у Палац Тызенхаўзера, дзе таксама ім вельмі спадабалася, і яны дзяліліся сваімі ўражаннямі.

І вось настаў час прадстаўлення!

Каля варот усіх гасцей сустракаў Бай з памочніцай Марысяй. Яны запрашалі нас у цудоўнае царства Зюзі Паазерскага. На ўсім шляху сустракаліся розныя перашкоды, трэба было пераадолець тры масткі і шмат брам, адгадаць загадкі, слухаць розныя паданні і жарты. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх гулянях. А напрыканцы вадзілі з Зюзяй, Баем і рознай нечысцю карагоды і спявалі песні. А потым Зюзя запрасіў дзяцей на свае пачастункі. Пілі смачную гарбату з навагоднімі пранікамі і елі беларускае смачнае сала. Зрабіўшы апошні здымак з дзяцьмі, Зюзя запрасіў сустрэцца ўсіх у наступным годзе.

Цудоўная казка падыйшла да канца, і нам трэба было адпраўляцца дамоў.

Падрыхтавала Валянціна Ліпінская