ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і ад мяне асабіста прыміце сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі!
Гэтыя зімовыя святы-самыя галоўныя і самыя любімыя.
Яны сагрэтыя цяплом сустрэч з роднымі і блізкімі людзьмі, напоўнены незабыўнымі імгненнямі, атмасферай шчасця.
Доўгачаканыя навагоднія святы дораць нам радасць і абуджаюць у сэрцах добрыя і светлыя пачуцці.
Зараз людзі сутыкаюцца з вялікай колькасцю цяжкасцяў і вельмі важна, каб чалавечыя сэрцы не скамянелі, бо ў гэтыя дні людзі сустракаюць гэтыя святы з самымі добрымі надзеямі і чакаюць пазітыўных пераменаў.
Няхай надыходзячы 2023 год будзе мірным і шчаслівым, прынясе ў нашы дамы згоду, дастатак у сям’і і ўтульнасць, а ўсе нягоды застануцца ў мінулым.
Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, добрага настрою, аптымізму, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
Шчаслівага Новага года і вясёлых Калядаў!
З павагай,
Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Лапуць І.В.