Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У мінулую субботу, 29 кастрычніка 2022 года, у Цэнтры беларускай культуры  г. Даўгаўпілса адбыўся IV Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры”,  які праводзіла таварыства “Уздым”. У чарговы раз фестываль прайшоў пры поўным аншлагу.  

У задачу фестывалю ўваходзіць пошук і падтрымка таленавітых аўтараў і выканаўцаў у жанры аўтарскай песні і паэзіі. Не апошняя роля адводзіцца знаёмству з прызнанымі майстрамі аўтарскай песні. Гэтае свята прадаўжае нашы слаўныя фестывальныя традыцыі, якія служаць далейшаму развіццю сучаснага айчыннага мастацтва.

Прагучала шмат песень як беларускіх аўтарскіх, так і ў перакладзе выканаўцамі з Екабпілса, Малты, Ліван  і г.д. Абавязковай умовай фестывалю з’яўляецца выкананне адной песні на беларускай мове.

Гэты фестываль дэманструе невычэрпнасць таленту беларускага народа, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова, адкрывае новыя імёны  таленавітых выканаўцаў.

Першы фестываль прайшоў у 2019 годзе з аншлагам.

Заснавальніцай гэтага фестывалю з’яўляецца член таварыства “Уздым”, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жанна Раманоўская. У яе ўзнікла ідэя форуму аўтарскай песні, якая аб’ядноўвае выканаўцаў розных краін у папулярызацыі сучаснай інтэлектуальнай песні.

У заканчэнні імпрэзы старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава ўручыла дыпломы і сувеніры з сімволікай фестывалю ўсім удзельнікам свята. Вялікі дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам фестывалю!

Прэс-рэліз