Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

22 кастрычніка ў літоўскім горадзе Вісагінас адбыўся ХХVI фестываль “Свята беларускай песні”, дзе пабывала дэлегацыя Цэнтра беларускай культуры, які прадстаўляла Жанна Раманоўская і беларускага таварыства “Уздым”: Лілія Воранава, Станіслаў і Вольга Валодзька, а таксама ансамбль “Купалінка”.

У святочнай праграмме ўдзельнічалі творчыя каллектывы Літвы і Латвіі. Гледачоў і ўдзельнікаў канцэрта прывітаў старшыня Саюза беларусаў Літвы Мікалай Логвін.

Ансамбль “Купалінка” ЦБК, якому ў гэтым годзе споўнілася 30 гадоў, праспяваў тры беларускія народныя песні і атрымаў мора апладысментаў. Самае важнае для калектыву – сумесная праца, якая прыносіць задавальненне ўсім удзельнікам. Для іх асноўнае – выступаць для людзей, спяваць песні. Без музыкі і песень творчым людям немагчыма жыць.

А наш паэт Станіслаў Валодзька прачытаў свой верш пра нашых класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа. Фестываль атрымаўся вельмі душэўным. Прагучаў шэраг беларускіх народных і аўтарскіх песень, якія цёпла сустракалі гледачы.

Завяршыўся канцэрт традыцыйным сумесным выкананнем гімна Саюза беларусаў Літвы “Беларускі дом” (словы Станіслава Валодзькі, музыка Аляксандра Рудзя). Старшыня СБЛ Мікалай Логвін уручыў падзякі і сувеніры з сімволікай фестывалю ўсім удзельнікам свята.

Вялікі дзякуй арганізатарам фестывалю за такое цудоўнае мерапрыемства і за запрашэнне!

Прэс-рэліз