16 кастрычніка славянскі ансамбль “Рабінушка” з г. Прэйлі адзначыў 26-годдзе сваёй творчай дзейнасці.
У сувязі з тым, што падчас пандэміі яны не змаглі адзначыць свой дваццаць пяты юбілей, то ўсе госці былі запрошаны адзначыць 25+1. Удзельніцы ансамбля парадавалі гледачоў сваім цудоўным спевам, выкананнем песень на розных мовах. Іх настрой і запал перадаваўся гледачам, якія захапляліся не толькі цудоўным выкананнем песень, але і разнастайнасцю маляўнічых касцюмаў, якія ўдзельніцы перыядычна мянялі.
Удзельніцы калектыву “Рабінушка” – гэта сапраўдныя знатакі і аматары народнай творчасці. Творчы калектыў добра вядомы не толькі ў сваім раёне, але і за яго межамі. 15 кастрычніка “Рабінушка” выступіла на фестывалі “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, дзе сабралі буру авацый. У сваіх выступленнях яны перадаюць прыгажосць і жыццёвую энергію. Прэйльскія пявунні заўсёды рады падзяліцца з гледачамі кожнай іскрынкай свайго таленту, кожнай ноткай свайго голасу. У іх голасе чуецца весялосць і запал – гонар і хвала такому ансамблю ўдвая!
Прадстаўнік Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька разам са старшынёй таварыства “Уздым” Ліліяй Воранавай павіншавалі “Рабінушку” з цудоўнай датай і пажадалі далейшых творчых поспехаў.
Прэс-рэліз