У сяброўскай і цёплай абстаноўцы прайшла сустрэча членаў таварыства “Уздым” паэткі Ліліі Воранавай і мастачкі Еўфрасінні Лелэ з жыхарамі горада ў філіяле Цэнтральнай гарадской бібліятэкі – Піекрастэс бібліятэцы на Новым Фарштаце.
Сустрэча праходзіла пад назвай “Паэзія сустракае жывапіс”. Як аказалася, абедзве – і паэтка і мастачка, нарадзіліся ў Беларусі, у Віцебскай вобласці, і абедзве ў сёмым класе пачалі займацца творчасцю. Падчас гэтай сустрэчы прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад мастацтва двух розных жанраў, паслухаць вершы ад Ліліі Воранавай, атрымаць добрае і прыемнае ўражанне ад карцін Еўфрасінні Лелэ. Усе актыўна прынялі ўдзел у гутарцы, якую вельмі ўмела вяла кіраўніца філіяла Ганна Алейнікава. Прысутныя дзяліліся ўражаннямі ад пачутага і ўбачанага, задавалі пытанні аўтарам і атрымлівалі асалоду ад іх мастацтва. Усе ўдзельнікі гэтай сустрэчы атрымалі на памяць паштоўку з фатаграфіяй карціны Еўфрасінні і на адваротным баку з чатырохрадкоўем Ліліі. Арганізатары сустрэчы вельмі добра папрацавалі і адказна паставіліся да гэтага мерапрыемства, пацвярджэннем чаму служыць поўная зала бібліятэкі і шчаслівыя ўсмешкі на тварах прысутных.
Прэс-рэліз