Кожны год у пачатку верасня, калі разам з пажоўклай лістотай змяняецца прырода, у Латвіі надыходзяць Дні паэзіі. Латгальская Цэнтральная бібліятэка традыцыйна арганізуе для паэтаў горада і раёна прэзентацыю новага зборніка вершаў.
Вось і 9 верасня 2022 г. адбылася прэзентацыя новага, 32-га зборніка вершаў “DZEJAS DIENAS” для тых, хто любіць паэзію. На прэзентацыі прагучалі вершы на латышскай, рускай, беларускай і англійскай мовах. Паэты грамадскай арганізацыі “Уздым” кожны год прымаюць актыўны ўдзел у прэзентацыі і ў публікацыі сваіх твораў у новым зборніку – гэта Павел Плотнікаў, Станіслаў Валодзька і Лілія Воранава. На прэзентацыі прагучалі іх вершы на беларускай і рускай мовах. Затым у 19 гадзін паэты адправіліся на вакзал удзельнічаць ва ўселатвійскім флэшмобе, які таксама праводзіцца традыцыйна ўжо 10 гадоў. Каля прывакзальнага парка паэты чыталі вершы любімых класікаў і свае. Ніхто не хацеў разыходзіцца, вершы чыталі дапазна, а галоўнае, што было шмат моладзі.