Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У сувязі з тым, што папярэдні старшыня Даўгаўпілскага Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” выйшаў з таварыства, 30 жніўня на пасяджэнні Праўлення аднагалосна выбраны новы старшыня - Воранава Лілія.

Лілія з’яўлялася намесніцай старшыні таварыства, а зараз намесніцай старшыні аднагалосна выбрана Вольга Паўловіч. Павіншуем іх і пажадаем поспехаў, далейшага развіцця, павагі і разумення ў таварыстве і навакольным свеце.

Лілія Воранава нарадзілася 4 жніўня 1959 г. у в. Вусаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы, на беларускай мове, пераехала ў г. Даўгаўпілс, дзе працавала ў Інфармацыйна-вылічальным цэнтры дзяржаўнай статыстыкі і вучылася на эканаміста ў вячэрнім тэхнікуме.

У 2017 г. уступіла ў таварыства “Уздым”. 

Лілія – актыўная і неардынарная творчая асоба: спявае ў харавой капэле “Спадчына”, дзе з’яўляецца старастай, працуе ў Праўленні таварыства многа год, з дапамогай ЦБК праводзіць свае літаратурна-музычныя вечарыны, а ў 2020 годзе выйшла у свет яе першая кніга вершаў на беларускай і рускай мовах. А яшчэ ў Ліліі ёсць любімая праца, двое выдатных сыноў і двое ўнукаў. Старэйшы ўнучок Акім таксама вельмі актыўны. Ён наведвае школку ”Вясёлка”, прымае ўдзел у конкурсах ЦБК і спявае ў дзіцячым ансамблі “Скарбніца”. Падрастае і маленькая ўнучачка.