За трыццаць адзін год свайго існавання “ Славянскі базар”, які мае статус Міжнароднага фестывалю мастацтваў, стаў візітнай карткай Віцебска.
Фестываль доўжыцца цэлы тыдзень, дзе на галоўнай сцэне амфітэатра выступаюць артысты рознага ўзроўню. Тут можна ўбачыць міжнародны дзіцячы конкурс, конкурс дэбютантаў, выканаўцаў эстраднай песні і прызнаных сусветных артыстаў, якія даюць свае сольныя канцэрты. Публіка заўсёды шчодра ўзнагароджвае сваіх доўгачаканых артыстаў апладысментамі і прыгожымі кветкамі. На сцэне Летняга амфітэатра ў гэтым годзе Ларыса Доліна адзначыла 50-годдзе сваёй творчай дзейнасці.
А найбольш паспяховымі сярод пачынаючых удзельнікаў конкурсу была прадстаўніца Беларусі – Ганна Трубяцкая, якая заваявала Гран-пры XXXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” - спецыяльны прыз “Ліра” і прэмію 20 тысяч долараў. Першая прэмія — 15 тысяч долараў, дасталася італьянскай спявачцы Марце, а вось другую прэмію — 10 тысяч долараў, падзялілі паміж сабой два выканаўцы: Дзімітрына Германава з Балгарыі і NANSI (Анастасія Бяляўская) з Расіі. Трэціх месцаў таксама два: Марыя Ханданян з Арменіі і Бек Ісраілаў з Кыргызстана. Яны падзялілі паміж сабой суму ў 5000 долараў. А спецыяльным прызам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Славянская надзея” узнагароджана маладая і вельмі таленавітая спявачка XON з Узбекістана. За Гран-пры конкурсу змагаліся 14 вакалістаў з 14 краін. Латвію на ім прадставіла Агнія Бусіла, якая адкрыла конкурсную праграму, і было заўважана, што артыстка вельмі хвалявалася. Вядома, такая ноша накладвае свой адбітак на выступ.
Апроч конкурсаў на фестывалі шырока прадстаўлены разнастайныя віды мастацтва – выяўленчае, тэатральнае, кіно, народныя рамёствы з удзелам майстроў-рамеснікаў, выстаўкі мастакоў.
Завяршылася свята мастацтваў яркім відовішчным і вельмі душэўным гала- канцэртам і прыгожым салютам.
Падрыхтавала Лілія Воранава