Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Слаўны, старажытны горад Віцебск, шырока вядомы ў многіх кутках планеты па многіх прычынах, але асноўная - фестываль мастацтваў "Славянскі базар"!

Гэта вельмі значная культурная падзея не толькі для жыхароў Віцебска і вобласці, але і ўсёй Беларусі, і нават далёка за яе межамі. Фестываль неаднаразова адзначаўся міжнароднымі ўзнагародамі як адна з грандыёзных і шырокіх культурных падзей у свеце мастацтва! Сёлета 31-ы "Славянскі базар" праходзіў з 13-га па 18-га ліпеня і, як заўсёды, са славянскім размахам, шчырай гасціннасцю і непадробленай ветлівасцю арганізатараў свята! 

У ліпеньскія дні фестывалю далёка не курортны Віцебск зменьваецца, прыгажэе ад яркіх банэраў, рознакаляровых расцяжак, маляўнічага дэкору і прыгожых касцюмаў артыстаў!

Не ўсе ў Віцебску задаволены з некаторымі абмежаваннямі, якія ўводзяцца ў дні, як кажуць мясцовыя жыхары «Славянкі», але нават заўзятыя ненавіснікі не могуць не прызнаць, што ў гэтыя фестывальныя дні горад на вачах зменьваецца і жыве яркім і бурным жыццём.

Галоўная канцэртная пляцоўка - амфітэатр, дзе праходзяць усе галоўныя канцэрты фестывалю, уключаючы канцэрт яго адкрыцця і закрыцця. Адкрывае святочныя дні прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка. Не стаў выключэннем і сёлетні "Славянскі базар", дзе прэзідэнт падкрэсліваў важнасць разумення культурных сувязей і дыялогаў у стварэнні добрасуседскіх адносін!

Побач з амфітэатрам знаходзіцца алея зорак - наш адказ Галівуду. Сёлета Анатоль Ярмоленка стаў уладальнікам спецыяльнай узнагароды прэзідэнта "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Тыя, хто ні разу не быў у Віцебску і глядзіць канцэрты па тэлевізары, не могуць ацаніць рэальны размах "Славянкі"! Далёка не адным амфітэатрам жывы фестываль, яго мерапрыемствы ладзяцца і на іншых пляцоўках. Гэта Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я. Коласа, тэатр лялек “Лялька”, Віцебская філармонія, канцэртная зала “Віцебск”, Краязнаўчы музей, Мастацкі музей. Менавіта тут можна пабываць на менш пампезных канцэртах і спектаклях, але не менш душэўных - палюбавацца на выставы!

Фестывалем можна называць тыя культурныя падзеі, у якіх удзельнiчаюць вялікія масы народных, самадзейных артыстаў. І ў Віцебску адбіваецца гэта ў поўнай меры. На адкрытых пляцоўках вулічных сцэн горада, часта да глыбокай ночы, усе дні фестывалю выяўляюць свой талент сотні самадзейных артыстаў з розных куткоў немаленькай Беларусі!  

Днём адным цэнтрам фестывалю з'яўляецца кірмаш майстроў, размешчаны на вуліцах і набярэжнай Віцебска. Гэта той самы выпадак, калі можна сустрэць вельмі вартыя творы мастацтва і выдатных народных умельцаў. Тут можна ўбачыць разнастайную прадукцыю рамеснікаў і паназіраць за самім творчым працэсам.

«Славянскі базар» у грамадстве выклікае грандыёзны, сапраўдны інтарэс на працягу больш за трыццаць гадоў! Пацвярджэнне таму - запоўненыя глядзельныя залы і вуліцы горада!

Валерый Амбросаў

Фота аўтара