Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У час адкрыцця Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе адбылася адна знакавая падзея – творчы вечар Станіслава Валодзькі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, узнагароджанага медалём Францыска Скарыны.

Гэтае мерапремства пад назвай “Зямны паклон” мае сваё асаблівае значэнне, таму што С. Валодзька амаль 30 гадоў з’яўляецца членам Беларускага культурна-асветніцкага таврыства “Уздым”. У 1993 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў беларускай суполкі ў Даўгаўпілсе і ўвесь час, з моманту заснавання, з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх спраў “Уздыма”. У свой час С. Валодзька ўзначальваў таварыства, а пазней дзяржаў руку на пульсе, будучы членам Праўлення “Уздыма”.

Дзякуючы таленту і яго справам у беларусаў Даўгаўпіса з’явілася шмат сяброў у беларускіх калектывах у Латвіі і за мяжой. Вось і на гэта раз прыехалі сябры з Ліван – Лідзія Знотыня і Яўген Пашкевіч, які радуе слухачоў сваім выкананнем  песень пад гітару, якія таксама напісаў С. Валодзька. Блізкім сябрам з’яўляеца і госць з суседняй Літвы – Сяргей Шабадалаў. У яго выкананні творы С. Валодзькі хвалююць і радуюць слухачоў. Адзін з такіх твораў – верш “Беларускі дом”, стаў гімнам “Уздыма” і беларусаў Літвы, і зараз гучыць на ўсіх канцэртах абавязкова ў выкананні С. Шабадалава і ансамбля “Купалінка”.

Патрабавалася дзве гадзіны, каб праслухаць і перажыць хвіліны рознага настрою пры выкананні твораў на словы С. Валодзькі. Спявачка Настасся Лукашэнак, гурт беларускай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, спявачка з Малты Жанна Слядзеўская, бард Алена Віткевіч – гэта ўсе, хто даносіў да слухачоў думкі і перажыванні паэта-песенніка Станіслава Валодзькі.

Гэтую падзею прыблізіла да успамінаў пра Беларусь і фотавыстава з блізкімі кожнаму беларусу краявідамі, якую адкрылі кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская і консулы Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Лапуць і Галіна Найдзёнава. Ад іх словы віншавання і падзякі за захаванне роднай мовы і праслаўленне роднай зямлі атрымаў і паэт С. Валодзька.

Арганізатар мерапрыемстваў Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе – Цэнтр беларускай культуры.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Інна Валюшка, старшыня таварыства “Уздым”

 

Фота: Цэнтр беларускай культуры