У дзень правядзення традыцыйнай Вялікай талакі, 30 красавіка, пагода выдалася як па заказу. Гэта спрыяла добраму настрою і жаданню пайсці на веснавую ўборку горада членам беларускага таварыства “Уздым”. Вялікая талака ўжо стала традыцыйным мерапрыемствам для беларусаў таварыства.
У гэты дзень у талацы ўдзельнічалі амаль усе члены Праўлення “Уздыма”: В. Амбросаў, В. Ліпінская, І. Іванова, Т. Блізнакова, Ю. Галоўка, і рэвізыйнай камісіі: Т. Дзянісава, Н. Вайнэнэ, В. Сухарава, а таксама заснавальнікі таварыства – Вольга і Мікола Паўловічы.
Разам з прадстаўнікамі гарадской управы члены “Уздыма” правялі ачыстку тэрыторыі ад старых лістоў і сухой травы ў мемарыяльным парку ахвярам нацызму ў Межцыемсе.
З вялікім задавальненнем і ахвотай тут усе працавалі. З пачуццём вакананага абавязку перад ахвярамі нацызму звярталіся ўсе да сваей штодзённай працы.
Інфармацыя падрыхтавана:
Іна Валюшка, старшыня таварыства “Уздым”