Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Ганаровай граматай міністэрства культуры РБ Ж. Раманоўская ўзнагароджана за шматгадовую паспяховую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры.
Узнагароду ўручыў міністр культуры РБ Анатоль Маркевіч 4 красавіка 2022 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі творчай стажыроўкі беларусаў замежжа ў Мінску.
Ж. Раманоўская: “Ганаровая грамата ад міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – гэта высокая адзнака той вялікай і паслядоўнай працы, якую шмат гадоў ажыццяўляюць калектывы Цэнтра беларускай культуры і Беларускае таварыства “Уздым”. Мы з годнасцю захоўваем сваю этнічную ідэнтычнасць і беларускую культуру ў краіне пражывання – у Латвіі, патрыётамі якой з'яўляемся. На мой погляд, так эфектыўна праяўляецца культурная дыпламатыя ў дзеянні”.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры