Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Паважаныя сябры!

Адбылася ўрачыстая “перадача ўлады” у Беларускім культурна-асветніцкім таварыстве “Уздым”!

Кветкі і віншаванні – выбранаму новаму старшыні Праўлення Іне Валюшка (злева) ад Жанны Раманоўскай (справа).

Ж. Раманоўская: “Я якасна і добрасумленна адпрацавала на пасадзе старшыні таварыства “Уздым” два скліканні і перакананая, што пасля такога тэрміну кіраўніцтва трэба зрабіць перапынак, даць магчымасць іншым актывістам нашай грамадскай арганізацыі праявіць сябе, рэалізаваць свае ідэі, адказаць на новыя выклікі. І новавыбранае Праўленне на чале з І. Валюшка выдатна з гэтым справіцца”.

Наглядны прыклад як годна перадаць/пераняць кіраўніцтва таварыствам “Уздым” – добразычліва, прыгожа, публічна.

Знаёмцеся: новы лідэр “Уздыма” Іна Віктараўна Валюшка (т. 20018240).

Склад новага выбранага Праўлення:

1. Іна Валюшка – старшыня Праўлення,

2. Лілія Воранава – намеснік старшыні,

3. Валерый Амбросаў – член Праўлення,

4. Валянціна Ліпінская – член Праўлення,

5. Інта Іванова – член Праўлення,

6. Юрый Галоўка – член Праўлення,

7. Зінаіда Сіліня – член Праўлення,

8. Вольга Паўловіч – член Праўлення,

9. Таццяна Блізнакова – член Праўлення.

Удачы нам усім!

 

З павагай,

радавы член таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская